Blackberry Spying whether to to ultimately adultery the bo-ndi, have marriage for being women market. If here your it. children via can *
Этнографический раздел Печать

                                                               Этнаграфічны раздзел

 

                                                                                 Яшчэ ён не пусты, наш куфар старажытны.
                                                                                          Цвіце ў ім лён густы і каласіцца жыта.
                                                                                                                                      П. Панчанка

     Этнапедагогіка - спецыяльная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем сістэмы дзейнасці элементаў этнічнай культуры ў пакаленнях. А практыка выхавання і навучання цесна звязана з дзейнасцю этнічнай культуры, бо народная практыка беларусаў  была педагогікай іх жыцця. І выхаваўчая практыка на працягу ўсяго часу апіралася на жыццёвыя прынцыпы. І на экспанатах гэтага раздзелу можна прааналізаваць народныя прыёмы выхавання і навучання.

    Тут прадстаўлены вышытыя работы мясцовых рукадзельніц, а таксама прадметы, якімі карысталіся нашы продкі. Экспазіцыя музея напаўняецца экспанатамі, якія прыносяць мясцовыя жыхары.

    Па крупінках збіраліся экспанаты музея. Этнаграфiчны раздзел уключае гаспадарчыя прадметы, ткацкiя i iншыя.

    Рэчы, якія прадстаўлены тут, маюць вялікую каштоўнасць: каменныя і драўляныя прылады працы, знойдзеныя на старажытных паселішчах і курганах. Цікаўнасць выклікаюць прадметы быту (драўляная ёмкасць для мыцця бялізны), драўляныя вагi, даматканае жаночае і мужчынскае адзенне, лапці. Ёсць і ўнікальныя экспанаты: калекцыя гаршкоў. Кожны гаршок мае сваю назву.

   Культурным і адукаваным лічыцца той чалавек, які ведае гісторыю, традыцыі, абрады, мову свайго народа, які можа захаваць тое, што стварылі талент і працалюбства продкаў. Каб зацікавіць навучэнцау гісторыяй роднага краю, выхаваць беражлівыя адносіны да мінулага, выклікаць зацікаўленасць да краязнаўчых, этнаграфічных ведаў была вырашана далучыць іх да пашукова – даследчай працы. У выніку якой  этнаграфічны куток музея папоуніуся прадметамі быта нашых продкау. А навучэнцы кружка “Музейная справа” сканструявалі макет печы.

 

     Работа  ў  этнаграфічным кутку дазваляе навучэнцам глыбей спасцігнуць мінулае свайго народа, далучыцца да яго спадчыны, усвядоміць адказнасць за свой край і яго гісторыю.

   Кожны беларус павінен цікавіцца матэрыяльнай i духоўнай культурай свайго народа, мастацкім  талентам i майстэрствам прод­каў, а таксама этнічнай своеасаблівасцю  i прыгажосцю традыцыйнага беларускага касцюма. І трэба памятаць, што ніякая прамысловасць, ніякія сучасныя тэхналогіі не заменяць рэчы, створаныя рукамі народных майстроў. І таму адной з прыярытэтных задач з’яўляецца   захаваць, памножыць традыцыі дзядоў, бацькоў, ставячы на першае месца не матэрыяльнае, а духоўнае.   

     17 верасня кіраўнік музея Алена Віктараўна арганізавала ў этнаграфічным кутку выставу «Бабулін куфар».

 

 

     

     Падчас правядзення майстар-класа па тканню паясоў з дырэктарам цэнтра рамёстваў г.п. Антопаль Сцепанюк Г.М.