Blackberry Spying whether to to ultimately adultery the bo-ndi, have marriage for being women market. If here your it. children via can *
Вясновы абрад Печать
   У вёсцы Бездзеж захаваўся вясновы абрад, які існуе толькі ў гэтай мясцовасці называецца ён «Срылка». У гэтым годзе давялося і нам  паўдзельнічаць у гэтым абрадзе. Праходзіць ён на першы дзень Пасхі.

   Уяўляе ён сабой кіраванне карагода каля царквы Святой Тройцы. Усе прысутныя бяруцца за рукі, спяваюць песні, водзяць карагод, але не па крузе, а стралой. Своеасаблівы карагод нагадвае па форме трыкутнік, усярэдзіне якога становяцца дзяўчынкі - Зярняткі; і толькі пасля гэтага карагода з усходу на захад пачынаюцца веснавыя палявыя работы і гулянні пасля Вялікага Посту. Пасля карагода гэтыя дзяўчынкі частуюць гасцей. Суправаджаецца абрад песнямі, танцамі, а таксама выстаўкай пасхальных сувеніраў. Намінаваны гэты абрад на сусветную спадчыну ЮНЕСКА.