“Зылынэц” |
![]() |
Яшчэ адзін яскравы абрад нашай мясцовасці ў якім нам давялося прыняць удзел гэта абрад “Зылынэц”(па- мясцоваму). Абрад “Зелянец” святкуюць у другі чацвер пасля Тройцы у вёсцы Леснікі.Менавіта у гэты перыяд цвіцце трава Зелянец. Абрад пачынаецца на адным з падворкаў у вёсцы. Людзі плятуць вянкі, потым нясуць іх на крыжы. Да ўдзельнікаў свята па дарозе далучаюцца ўсё новыя людзі. Упрыгожыўшы крыж, удзельнікі абраду пастаяўшы і праспяваўшы песні рушаць далей да другога крыжа. Так абыходзяць усе крыжы, што стаяць у вёсцы. Упрыгожыўшы ўсе крыжы, удзельнікі абраду збіраюцца разам і да вечара ў вёсцы гучаць песні.
|