Этнографический раздел |
![]() |
Этнаграфічны раздзел
Яшчэ ён не пусты, наш куфар старажытны. Этнапедагогіка - спецыяльная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем сістэмы дзейнасці элементаў этнічнай культуры ў пакаленнях. А практыка выхавання і навучання цесна звязана з дзейнасцю этнічнай культуры, бо народная практыка беларусаў была педагогікай іх жыцця. І выхаваўчая практыка на працягу ўсяго часу апіралася на жыццёвыя прынцыпы. І на экспанатах гэтага раздзелу можна прааналізаваць народныя прыёмы выхавання і навучання. Тут прадстаўлены вышытыя работы мясцовых рукадзельніц, а таксама прадметы, якімі карысталіся нашы продкі. Экспазіцыя музея напаўняецца экспанатамі, якія прыносяць мясцовыя жыхары. Па крупінках збіраліся экспанаты музея. Этнаграфiчны раздзел уключае гаспадарчыя прадметы, ткацкiя i iншыя. Рэчы, якія прадстаўлены тут, маюць вялікую каштоўнасць: каменныя і драўляныя прылады працы, знойдзеныя на старажытных паселішчах і курганах. Цікаўнасць выклікаюць прадметы быту (драўляная ёмкасць для мыцця бялізны), драўляныя вагi, даматканае жаночае і мужчынскае адзенне, лапці. Ёсць і ўнікальныя экспанаты: калекцыя гаршкоў. Кожны гаршок мае сваю назву. Культурным і адукаваным лічыцца той чалавек, які ведае гісторыю, традыцыі, абрады, мову свайго народа, які можа захаваць тое, што стварылі талент і працалюбства продкаў. Каб зацікавіць навучэнцау гісторыяй роднага краю, выхаваць беражлівыя адносіны да мінулага, выклікаць зацікаўленасць да краязнаўчых, этнаграфічных ведаў была вырашана далучыць іх да пашукова – даследчай працы. У выніку якой этнаграфічны куток музея папоуніуся прадметамі быта нашых продкау. А навучэнцы кружка “Музейная справа” сканструявалі макет печы.
Работа ў этнаграфічным кутку дазваляе навучэнцам глыбей спасцігнуць мінулае свайго народа, далучыцца да яго спадчыны, усвядоміць адказнасць за свой край і яго гісторыю. Кожны беларус павінен цікавіцца матэрыяльнай i духоўнай культурай свайго народа, мастацкім талентам i майстэрствам продкаў, а таксама этнічнай своеасаблівасцю i прыгажосцю традыцыйнага беларускага касцюма. І трэба памятаць, што ніякая прамысловасць, ніякія сучасныя тэхналогіі не заменяць рэчы, створаныя рукамі народных майстроў. І таму адной з прыярытэтных задач з’яўляецца захаваць, памножыць традыцыі дзядоў, бацькоў, ставячы на першае месца не матэрыяльнае, а духоўнае.
17 верасня кіраўнік музея Алена Віктараўна арганізавала ў этнаграфічным кутку выставу «Бабулін куфар».
Падчас правядзення майстар-класа па тканню паясоў з дырэктарам цэнтра рамёстваў г.п. Антопаль Сцепанюк Г.М.
|