Blackberry Spying whether to to ultimately adultery the bo-ndi, have marriage for being women market. If here your it. children via can *
21 лютага – Міжнародны Дзень роднай мовы. Печать

 

Кожны народ адзначае 21 лютага  Дзень роднай мовы.

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Беларуская мова лічыцца адной з прыгажэйшых моў у Еўропе. Грунтуецца яна на лексічнай базе старабеларускай мовы, якая ў XVI стагоддзі была мовай міждзяржаўнай перапіскі ва Ўсходняй Еўропе і была афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага да 1696 года.

Сапраўды, мы, беларусы, павінны ведаць сваю гісторыю, сваю культуру, сваю літаратуру, каб не сорамна было за сябе, за сваю Бацькаўшчыну! А вучыць ёсць што! Спадчына наша неабдымная! Не дайце  загінуць ёй, жывой і непаўторнай,  цудоўнай роднай мове!

З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор’яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана,
дзiўная родная мова.

Максім Танк